|
|
Дакрануліся да гісторыі
 Гэта не племя першабытных людзей. Гэта – валанцёры на раскопках старажытнага гарадзішча. Фота – Іцьен Рэнард.
 "усе кеды стаялі каля вогнішча – нават некуды было прысесці". Фота – Іцьен Рэнард.
 Прыемна ўсведамляць, што мы таксама ўнеслі крыху працы ў адкрыццё новых ведаў аб гісторыі сваёй краіны. | Ніколі не заўважала, што ў мяне такі ўтульны і мяккі ложак. Спытайцеся ў сябе, ці змаглі бы вы два тыдні пражыць на прыродзе? Як падумаеш, што будзеш два тыдні без ложку, без ванны і без “белага сябра” – туалета, так адразу не жадаецца туды ехаць. Прываблівае толькі мэта – археалагічныя раскопкі. Мне пашанцавала: я ўжо другі год ездзіла на раскопкі старажытнага гарадзішча, якое знаходзіцца ў Жлобінскім раёне, каля вёскі Адрубы. Мне давялося сваімі рукамі дакрануцца да гісторыі – як у наўпростым, так і у пераносным сэнсе. Як вы ўжо, напэўна, зразумелі, раскопкі праводзіліся два тыдні. Чатыры гадзіны штодня – з 9 да 13 – мы працавалі на раскопе, а астатні час рабілі тое, што нам жадалася. Здаецца, што нічога складанага ў такой працы няма. Але пасля чатырох гадзін, праведзеных на спякоце, спачатку нічога не хацелася рабіць, акрамя як умыцца і “заваліцца” ў намёт ці ў гамак. Я ўжо пачынаю распавядаць так, што вы можаце падумаць, быццам мне там нічога не спадабалася… Навуковым кіраўніком раскопак была Наталля Дубіцкая – археолаг. Пакуль хлопцы капалі, а дзяўчынкі перабіралі зямлю, яна распавядала пра розныя цікавыя рэчы, і толькі паспявала перабягаць ад дзяўчынкі да дзяўчынкі, каб паглядзець на знаходкі. У гэтым годзе экспедыцыя атрымалася больш чым выніковая: мы знайшлі 10 індывідуальных (асаблівых) знаходак. Мне давялося знайсці прасліца, Надзея Гайшун з Кірылам Ксяндзовым выявілі гліняную пацерку. Анастасія Каваленка з Арцёмам Рошчыным таксама знайшлі прасліца, але з арнаментам: дзірачкі па перыметру сімвалізуюць сонейка. А сын Наталлі Дубіцкай – васьмікласнік Фёдар – адшукаў наканечнік стралы. Звычайнымі знаходкамі былі кавалкі глінянага посуду. Шмат знаходак адносяцца да 4 – 3 стагоддзяў да нашай эры – гэта мілаградская археалагічная культура. Але сустракаліся знаходкі, якія адносяцца да 3 – 1 ст. да н. э. - зарубінецкая культура. З намі працавалі і замежныя валанцёры. Яны цікавіліся беларускай мовай. Напрыклад, Іцьен Рэнард (Віцёк, як мы яго сталі клікаць) – выкладчык універсітэту з Бельгіі – ужо пасля першага тыдня навучыўся казаць не “good morning” і “good night”, а “добрай раніцы” і “дабранач”. А колькі розных цікавых выпадкаў было ў летніку… Гэта ўсё не пераказаць! Нават дажджлівае надвор’е нас не разагнала адтуль – наадварот, было вельмі “прышпільна” і цікава апынуцца ў такім становішчы: мокрыя коўдры “перабраліся” на сосны, каб добра прасохнуць на сонейку, усе кеды стаялі каля вогнішча – нават некуды было прысесці. Змораныя дажджом, але задаволеныя жыццём, усе павылазілі раніцой з намётаў, каб прагрэцца на сонейке – і адразу жыццё ў летніку зноў “завярцелася”. Хлопцы – Міколка Іўчанкоў і Алесь Салаўёў – наловяць рыбы, Андрусь Зорка і Лявон Львоў хутка прынясуць вады, а астатнія хлопчыкі назбіраюць дроў, і Надзейка Гайшун зварыць смачную ежу. Вы калі-небудзь спалі ў месцы, дзе складзена сена – на адрыне? А на адрыне, зробленай у намёце? Тэльман Маслюкоў – арганізатар экспедыцыі – падказаў нам пакласці пад намёт сена, каб было мякка і ўтульна. Вось мы і паклалі, толькі не пад намёт, а ў сам намёт – так “прышпільней”, і ўсе астатнія начы нічога не калола нам спіну і яшче доўга жартавалі на конт таго, як мякка спаць на сенавале. Са мною ў экспедыцыі былі мае сяброўкі – Таня Бурэніна, Стася Каваленка… Мне хацелася бы пералічыць усіх удзельнікаў, але іх было болей за 20. Я рада, што сустрэла столькі добрых людзей. Засталося вельмі шмат цікавых успамінаў, і нават зараз хацелася бы паехаць у такую экспедыцыю зноў. І прыемна ўсведамляць, што мы таксама ўнеслі крыху працы ў адкрыццё новых ведаў аб гісторыі сваёй краіны. Наталля Зыкун, вучаніца 10 “Б” класа школы №8.
|
Комментарии Посетителей
Другие статьи №35 Опоры будущей стабильности | Просм: 980, коммент: 0
Школы пока не готовы? | Просм: 740, коммент: 0
«Мы меняем торговую карту города» | Просм: 797, коммент: 4
ВИЧ-инфекция расползается по Гомельской области | Просм: 773, коммент: 0
Светлогорский триллер | Просм: 744, коммент: 0
Казимир: возвращение затерянного города | Просм: 892, коммент: 1
Дакрануліся да гісторыі | Просм: 1128, коммент: 6
А у нас поспели арбузы! | Просм: 913, коммент: 0
Есть такая школа… | Просм: 864, коммент: 1
До 1 сентября остались считанные дни… | Просм: 756, коммент: 0
Реформа формы | Просм: 794, коммент: 1
Тем временем… | Просм: 672, коммент: 0
Вес знаний | Просм: 723, коммент: 0
«Барановичи» разбушевались | Просм: 760, коммент: 0
«Ключ» к Европе | Просм: 707, коммент: 0
Шахматная школа | Просм: 741, коммент: 0
Домашнее задание | Просм: 673, коммент: 0
Спасибо докторам! | Просм: 697, коммент: 0
Новый Год идет, радость знаний нам несёт! | Просм: 740, коммент: 0
Светлогорская неделя в цифрах | Просм: 737, коммент: 0
Горячие деньки | Просм: 696, коммент: 0
Хочешь жить – бросай курить? | Просм: 726, коммент: 0
Анекдоты «РП» | Просм: 718, коммент: 0
|
|
|
Читайте в свежем номере газеты «РАНАК-плюс»
|
| |
Времена, когда в билетные кассы светлогорского кинотеатра выстраивались очереди, давно остались в прошлом. |
| |
читать
|
|
Погода
|
|
|